Categories: Общество

«Загразлі ў СССР»: беларусы раскрытыкавалі ўмовы ў вядомай гродзенскай гасцініцы

Гасцініца «Турыст» у Гродне «завяла» TikTok-акаўнт, але замест пахвалы атрымала шквал крытыкі ад беларусаў.

Share

Яшчэ ў канцы мінулага года ў вядомай гасцініцы «Турыст» у Гродна з’явіўся ўласны TikTok-акаўнт. У відэа, што публікуюцца, супрацоўнікі актыўна запрашаюць беларусаў засяліцца ў гатэль, абяцаючы добрыя ўмовы і камфорт. Аднак адзін з ролікаў выклікаў шквал крытыкі сярод беларусаў. Як апынулася, такія водгукі «Турыст» атрымоўвае не ўпершыню.

Чытайце таксама: Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам

На адным з ролікаў, які апублікавалі ў TikTok-акаўнце, відаць нумары гасцініцы. У некаторых з іх — сучасны рамонт, на іншых — састарэлы. Гэта пацвярджае і выбар пакояў на самім сайце «Турыста»: там бронь адноўленых нумароў даражэйшая, чым тых, што не рамантаваліся працяглы час.

@grodnoturist Не упустите возможность насладиться комфортом и гостеприимством в гостинице «Турист»! 🏨 У нас вы найдете уютные номера на любой бюджет. Бронируйте понравившийся вариант на нашем сайте или по номеру +375447860877. #ГостиницаТурист #Гродно #отдыхгродно #отдыхвбеларуси ♬ оригинальный звук — Гостиница «Турист» Гродно

У каментарах відэаролікам у TikTok, дзе паказалі розныя варыянты пакояў, супрацоўнікі гасцініцы назвалі кошт ад 100 бел. руб.

На самім сайце цана выглядае большай: ад 110-130 бел. руб. за адну ноч (за аднамесны нумар са старым рамонтам) да 250 бел. руб. (за нумар з добрым рамонтам).

Кошт броні ў аднамесных нумарах. Скрыншот з grodnotourist.by
Кошт за адну ноч у люкс нумары ў «Турысце». Скрыншот з grodnotourist.by

Што не спадабалася беларусам

Як вынікае з каментароў пад відэа, многія беларусы не выглядаюць задаволеныя ўмовамі ў гатэлі. На меркаванне карыстальнікаў TikTok, заяўленая цана не адпавядае камфорту, які абяцаюць госцям «Турыста».

Адзін з аднамесных нумароў у «Турысце» (кошт за ноч — 130 бел. руб). Фота: grodnotourist.by

Асобную ўвагу беларусы звярнулі на стан пакояў, якія «даўно не рамантаваліся». Іншых людзей здзівіў агульны кошт за ноч у гатэлі, які «перавышае цану броні за кватэру» на адну ноч.

  • «Нашмат прасцей зняць кватэру».
  • «Гэта антырэклама».
  • «У якім годзе вы загразлі?».
  • «Савецкі саюз».
  • «Лепшую кватэру можна зняць праз дарогу».
  • «Як у сяле».
  • «Хацеў у тым годзе на чатыры дні зняць нумар, танней выйшла кватэру і выгод больш».
  • «Цэны — космас, а нумары жахлівыя».

Варта адзначыць, што падобныя скаргі на гасцініцу ўзнікаюць не ўпершыню. У Google-водгуках людзі адзначалі і іншыя мінусы «Турыста».

  • «У маім нумары быў кандыцыянер. Паставіў на 30 градусаў, але нармальна ён тэмпературу не выдаваў. У туалеце на ванне грыбок, які спрабавалі замазаць герметыкам. Як па мне, дык тры з мінусам».
  • «Пакой прахалодны і па-савецку стары. Цалкам цярпімы».

Былі і тыя наведвальнікі, якіх задавальнялі ўмовы пражывання, аднак у іх з’явіліся пытанні да адпаведнасці нумароў катэгорыі люкс. Так, адна жанчына распавяла, што пры бранаванні «люксавага нумара», ёй не забяспечылі ў ім належнай прыборкі:

  • «Збянтэжыла пытанне рум-сэрвісу, ці патрэбная мне прыборка. У сэнсе? Хіба яна не мусіць быць аўтаматычнай пры пражыванні ў люксе? Уборка абмяжоўваецца вынасам смецця, замяніць ручнікі трэба прасіць. Нават той ручніе, які ляжыць на падлозе, не мяняюць, накшталт, так і трэба. з 26 па 30 траўня не тое, што не мянялі бялізну, ні разу не заправілі ложкі і, здаецца, далей ваннай у пакоі не заходзілі».

Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте

Recent Posts

Полесский вояж по цене Карибов: почему беларусы спорят о круизе на теплоходе «Белая Русь»

Круиз по Полесью на теплоходе снова стал поводом для споров. Одни называют его уникальным шансом…

22.04.2026

«Грустно видеть раздавленные трупы». Брестчане обсуждают, как спасти ежей от гибели под колесами автомобилей

Некоторые предлагают нанести разметку на дорогах, где чаще всего гибнут ежи. Также вспомнили и о…

22.04.2026

В Барановичском районе повторно выставили на продажу турбазу. Ее продают в пять раз дешевле, чем год назад

В живописном месте, в деревне Полонка Барановичского района снова выставили на аукцион бывшую турбазу. Объект…

22.04.2026

В Кобрине нашли переулок, где по документам лежит асфальт, а на самом деле там грунтовая дорога с ямами

Местные жители удивились, когда узнали от райисполкома, что большая часть переулка заасфальтирована, а находится он…

22.04.2026

«Беларусы, ці пасадзілі вы ўжо картоплю?» Як аграгарадок Валішча ў Threads зладзіў бульбяную пераклічку па ўсёй краіне

Жыхары Пінскага раёну Брэсцкай вобласці паказалі ў Threads, як яны пасадзілі бульбу, — і нечакана…

22.04.2026

Брестская область — среди лидеров: сколько автомобилей приходится на 1000 жителей в Беларуси

В Беларуси растет число автомобилей: Брестская область заняла второе место по обеспеченности машинами на 1000…

22.04.2026