Categories: Общество

«Чаму я павінна перажываць». Жыхары Барысава скардзяца на высокую траву у дварах і кляшчоў, якія пагражаюць дзецям

Яшчэ 17 чэрвеня жанчына пакінула заяўкі ў 115, кіраўніку ЖЭУ-3 па пакосе травы і на гарачую лінію райвыканкама. Але нічога не змянілася.

Share

Жыхарка Барысава апублікавала ў адным з гарадскіх паблікаў эмацыйнае відэа, у якім паскардзілася на няскошаную траву ў двары дома №55 па вуліцы Дняпроўскай. На гэты раз гаворка ідзе ўжо не толькі пра добраўпарадкаванне: паводле слоў жанчыны, праз высокую траву яе дзіця за тры тыдні зняло з сябе трох кляшчоў, прычым два з іх аказаліся пераносчыкамі барэліёзу.

Чытайце таксама: «Не хвалюйцеся, так амаль усюды». Жыхары Барысава зноў скардзяцца на зарослыя травой двары

У ЖЭУ-3 запэўнілі: уся вуліца Дняпроўская ўжо выкашаная

На відэа барысаўчанка паказвае двор, дзіцячую пляцоўку і футбольнае поле, якія амаль патанулі ў высокай траве: «Маё дзіця на працягу трох тыдняў падчапіла трох кляшчоў. Два з іх інфікаваныя барэліёзам. Яшчэ 17 чэрвеня я пакінула заяўкі ў 115, кіраўніку ЖЭУ-3 па пакосе травы і на гарачую лінію райвыканкама. Але нічога не змянілася».

Паводле яе слоў, 24 чэрвеня яна зноў патэлефанавала ў райвыканкам. Там ёй паведамілі, што ў ЖЭУ-3 запэўнілі: уся вуліца Дняпроўская ўжо выкашаная.

«Пытанне: дзе? Тут выкашана толькі каля магазінаў, бо прыватнікі самі косяць. А ўсё астатняе дзе? Летась у нас праз высокую траву былі змеі, сёлета — кляшчы. Чаго вы чакаеце? Чаму я павінна перажываць і не пускаць дзіця летам гуляць у двор?» — абураецца аўтарка роліка.

Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

У каментарыях жыхары Барысава напісалі, што падобная сітуацыя назіраецца не толькі на Дняпроўскай:

  • «Поўнасцю ўвесь гарадок у траве. Прычым трава сапраўды хутка будзе ростам з чалавека. Сёлета як ніколі».
  • «У нас сусед ужо псіхануў і скасіў хаця б двор. У ЖЭУ-3 бескарысна звяртацца, ім няма калі. Піўзавод таксама ўвесь зарос!»

Некаторыя зноў узгадалі пра розніцу ў патрабаваннях да камунальнікаў і ўладальнікаў прыватных дамоў:

  • «Затое прыватнікаў штрафуюць, што каля іх плота трава перарасла норму на адзін-два сантыметры».
  • «А калі ўжо ЖКГ пачнуць штрафаваць за няскошаную траву, несвоечасова вывезеныя адходы і неналежны санітарны стан тэрыторый, якія за імі замацаваныя?»

Былі і тыя, хто прапанаваў дамагацца вырашэння праблемы праз кантралюючыя органы: «Трэба пісаць адразу ў інспекцыю па ахове навакольнага асяроддзя аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці. УП «Жыллё» аштрафуюць».

Камунальнікі косяць траву ў Барысаве. Фота: газета «Адзінства»

Чытайце таксама: Гамяльчане паказваюць зарослыя двары, а санстанцыя знаходзіць парушэнні і абвяргае справаздачы дзяржаўных СМІ

Гэта ўжо не першая скарга жыхароў гэтай вуліцы на траву

Раённая газета «Адзінства» паведаміла 25 чэрвеня, што, згодна з графікам, касцы ЖЭУ-3 працуюць у тым ліку каля дамоў №14, 29 і 55 па вуліцы Дняпроўскай. Такім чынам, менавіта адрас, які паказала жыхарка ў сваім відэа, аказаўся ў плане пакосу.

Камунальнікі косяць траву ў Барысаве. Фота: газета «Адзінства»

Гэта ўжо не першая скарга жыхароў гэтай вуліцы. Літаральна некалькі дзён таму барысаўчане масава абмяркоўвалі зарослыя двары каля дома №33 па вуліцы Дняпроўскай. Тады людзі скардзіліся, што камунальнікі забыліся пра пакос травы, пералічвалі іншыя праблемныя адрасы па ўсім горадзе і звярталі ўвагу на двайныя стандарты: уладальнікаў прыватных дамоў штрафуюць за высокую траву, тады як на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных дамоў яна нярэдка вырастае амаль у чалавечы рост.

Цяпер да пытанняў добраўпарадкавання дадалася яшчэ адна праблема — бяспека дзяцей, якія вымушаны гуляць на зарослых травой пляцоўках.

Чытайце таксама: Жыхары Слоніма паскардзіліся на няскошаную траву і закінутую дзіцячую пляцоўку. Адказ райвыканкама здзівіў

Recent Posts

«Это позор для руководства города». Бобруйчане показали состояние городского парка и раскритиковали видео госТВ

Коммунальщики почистили фонтаны в парке после двух видео в TikTok, а также признали, что оборудование…

26.06.2026

«Что это за технология?» Видео из-под Бреста заставило дорожников объяснить необычный ремонт дороги

ГосСМИ назвали ролик «топорным фейком» и заявили, что дорожников «попросту оклеветали». Но хоть взяли у…

26.06.2026

«Поўны рэвалюцыйны пераварот». У Магілёве адкрылі самы высокі вулічны скаладром Беларусі, але лазіць там могуць не ўсе

Звычайным магілёўцам застаецца чакаць, калі ўлады вызначацца з правіламі наведвання і нарэшце назавуць дату адкрыцця…

26.06.2026

Лиса среди многоэтажек. В Бресте дикое животное заметили возле детской площадки

В Бресте во дворах на улице Лейтенанта Рябцева заметили лису. В соцсетях жители спорят, нужно…

26.06.2026

Чаму беларускія лекары з’язджаюць і выгараюць: новыя дадзеныя паказалі праблемы сістэмы

Як вынікае з незалежнай справаздачы пра беларускую медыцыну, дэфіцыт кадраў працягвае заставацца адной з галоўных…

26.06.2026

«Вы когда-нибудь видели таких мутантов?» Брестчанка показала огромных тараканов, которые живут в доме на Московской

По ее словам, ЖЭС советует обратиться в частную службу для травли тараканов в квартире. Но…

26.06.2026