Камунальныя службы ігнаруюць скаргі, а жыхары вымушаныя жыць у антысанітарных умовах і шукаць дапамогі ў іншых інстанцыях.
Затоплены падвал, ілюстрацыйнае фота
Жыхары Віцебска зноў б’юць трывогу праз антысанітарыю ў жылых дамах. У адным з пад’ездаў на вуліцы Караткевіча падвал затоплены фекаліямі, а камунальныя службы, паводле слоў людзей, гадамі не вырашаюць праблему. Сітуацыя выклікае абурэнне і страх за здароўе, але, як сцвярджаюць гараджане, звароты ў ЖЭУ не даюць выніку.
Чытайце таксама: Весь подъезд воняет **вном»: коммунальный ад в Витебске
«Добры дзень, мы жывём на Караткевіча, 4. Тая ж сітуацыя, таксама ЖЭУ-22 бяздзейнічае. Пісалі нават у выканкам, фекаліі па калена. Мошкі лезуць з падвала кучамі ў пад’езд», — напісалі ў адным з гарадскіх паблікаў жыхары Віцебска.
Да допіса яны прымацавалі тры відэа і адно фота. На кадрах бачна, што падвал затоплены фекаліямі. На відэа мужчына ўдакладніў, што гэта пераход паміж другім і трэцім пад’ездам. А дзяўчына дадала: «У такіх вось умовах мы жывём. Ні ЖЭС, ні ЖЭУ нічога не хочуць рабіць».
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
У каментарах пад гэтым допісам жыхары Віцебска пацвердзілі, што звяртацца ў ЖЭУ-22 сэнсу няма:
Некаторыя заклікаюць звяртацца ў ЖРЭТ ці адразу на дзяржТБ:
Чытайце таксама: «Так зарплата по Беларуси больше 2 000 рублей, а чего тут так мало?» ЖРЭТ Витебска не может найти начальника ЖЭУ
Жыхары Віцебска рэгулярна скардзяцца на затапленне падвалаў фекаліямі. Напрыклад, нядаўна жыхары дома на вуліцы Гарбачэўскага, 34 напісалі калектыўную скаргу ўладам праз смурод, фекаліі і антысанітарыю ў іх падвале.
Чыноўнікі адказалі ім і прызналі, што праблема не ў жыльцах, а ў зношаных сетках. Частковы рамонт ужо не дапамагае. Дэзінфекцыю праводзіць адмовіліся. Капітальны рамонт дома сёлета таксама не прадугледжаны. Чыноўнікі абяцалі толькі замяніць цепласеткі паводле праграмы «Падвалы». Калі гэта адбудзецца, невядома.
Чытайце таксама: «За что мы платим коммунальщикам?»: Жители Витебска жалуются на мокрый подъезд
В Фаниполе новостройка вызвала шок у эксперта: стены крошатся и осыпаются, а застройщик ссылается на…
Минчанка пожаловалась в Threads на массовую вырубку ив возле водоема на улицах Одоевского и Полоцкой.…
За першыя тры месяцы 2026 года арганізацыі Дубровенскага раёна сумарна спрацавалі са стратай, хоць год…
Паэтэса, этнограф і адважная партызанка. Расказваем, чаму дзяўчына з Берасцейшчыны стала важнай часткай гісторыі польскай…
Пинчане интересуются, дают ли ежегодные испытания сетей реальный эффект или просто повторяют старую схему без…
Скандал вакол публікацый «Гомельскай праўды» пра зааабаронцаў не сціхае. Крытыка ў адрас дзяржаўнага выдання з'явілася…