Два тэсты і дзве гісторыі пра беларускую культуру: ад побыту продкаў да сучаснай музыкі, моды і мастацтва. Адкрый свой беларускі код!
Беларускі код — у традыцыях, сімвалах і культурнай спадчыне, якую мы захоўваем і перадаём далей. Ілюстрацыя створана з дапамогай ШІ.
Што робіць нас беларусамі? Мова, якую мы чуем з дзяцінства? Смак бабуліных страў? Узоры на старых ручніках? Ці, магчыма, нешта большае — тое, што мы захоўваем у памяці і бяром з сабой, нават апынуўшыся за тысячы кіламетраў ад дома?
Беларуская культура — гэта не толькі тое, што засталося нам ад продкаў. Яна жыве і змяняецца разам з намі. Старадаўнія рэцэпты, забытыя прылады, народныя арнаменты і фальклор сёння знаходзяць новае жыццё — часам у самых нечаканых формах. Ад вясковай хаты да міжнародных модных паказаў, ад бабуліных песень да электроннай музыкі.
BGmedia запрашае далучыцца да культурнай акцыі «Беларускі код: правер, адкрый, пазнай». Мы аб’ядналі два інтэрактыўныя тэсты і дзве гісторыі, каб разам з табой зірнуць на беларускую спадчыну з розных бакоў. Успомніць забытае, адкрыць нечаканае і пераканацца, што традыцыі могуць быць не толькі часткай мінулага, але і часткай сучаснасці.
Думаеш, што беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і калдуны? Тады ў нас для цябе ёсць некалькі кулінарных сюрпрызаў!
Нашы продкі ведалі дзясяткі спосабаў ператварыць простыя прадукты ў смачныя стравы. Некаторыя з іх мы добра памятаем, а назвы іншых сёння гучаць амаль як загадкі.
Правер свае гастранамічныя веды ў нашым тэсце. Ці здолееш адрозніць сапраўдныя беларускія стравы ад выдуманых?
Уяві, што аднойчы раніцай ты прачнуўся ў беларускай вёсцы сто гадоў таму. Смартфона няма, вадаправода таксама, а гаспадары ўжо чакаюць, калі ты прынясеш вады, дапаможаш каля печы і зробіш масла.
І ніякіх інструкцый у інтэрнэце!
Мы падрыхтавалі сем выпрабаванняў з жыцця беларускай вёскі. Паспрабуй справіцца з імі і даведайся, хто ты: бездапаможнае дзіця цывілізацыі, перспектыўны вясковы стажор ці сапраўдная легенда, якую паважае нават кот Барсік.
Беларускія арнаменты, саламяныя павукі, традыцыйныя формы і народныя матывы ўсё часцей становяцца асновай сучасных дызайнерскіх і мастацкіх праектаў.
Беларускія творцы не проста захоўваюць культурную спадчыну — яны шукаюць спосабы зрабіць яе зразумелай і цікавай людзям, якія, магчыма, ніколі не былі ў Беларусі.
Як беларускія традыцыі становяцца часткай сусветнай моды, дызайну і мастацтва? Расказваем пра людзей і праекты, якія дапамагаюць нашай культуры выйсці далёка за межы краіны.
Чытаць артыкул: Беларускі код»: ад саламянага павука да Vogue — як спадчына выходзіць у свет
Ці можна танцаваць пад старадаўнія беларускія замовы? А ператварыць народныя спевы ў сучасную электронную музыку?
Аказваецца, фальклор зусім не абавязкова павінен заставацца ў музейных архівах. Сёння беларускія музыкі і мастакі смела эксперыментуюць з традыцыйнымі матывамі, спалучаючы іх з новымі жанрамі і формамі.
Чаму старажытныя спевы зноў становяцца актуальнымі і як беларуская культура знаходзіць сваю аўдыторыю ў XXI стагоддзі? Шукаем адказы ў нашым матэрыяле.
Чытаць артыкул: «Замоўлянні пад біт»: як беларускі фальклор выйшаў з музея і стаў часткай сучаснай культуры
Можна не ведаць, як карыстацца рубелем, ніколі не каштаваць клёцкі з душамі і не разбірацца ва ўсіх народных арнаментах. Але гэта не значыць, што беларуская культура для цябе чужая.
Яна жыве ў нашай памяці, у словах, якія мы гаворым, у знаёмых з дзяцінства смаках, у песнях і гісторыях, якія перадаём адно аднаму. І чым больш мы пра яе даведваемся, тым больш нечаканых адкрыццяў робім.
Бо беларускі код — гэта не толькі тое, што мы атрымалі ў спадчыну. Гэта тое, што мы захоўваем, пераасэнсоўваем і перадаём далей.
Далучайся да культурнай акцыі BGmedia «Беларускі код»! Праходзь тэсты, чытай гісторыі, адкрывай для сябе невядомыя старонкі беларускай культуры і дзяліся ўражаннямі. Раскажы ў каментарыях, што для цябе значыць беларускі код.
А яшчэ нам цікава даведацца, як ты справіўся з нашымі выпрабаваннямі! Дасылай скрыншоты вынікаў тэстаў у Telegram-бот, у асабістыя паведамленні рэдакцыі ў сацсетках або на электронную пошту bgmedia.site@gmail.com.
Ну што, гатовы адкрыць свой беларускі код? Тады наперад — да новых адкрыццяў!
Брестские чиновники не оставляют в покое зеленую зону на Дубровке, регулярно отправляя туда людей на…
Мужчины проходили лечение в одном из городских учреждений здравоохранения и несколько дней выносили оттуда вещи.
В Бресте пропали пять собачьих ошейников, принадлежавших членам кинологического сообщества. История их исчезновения оказалась весьма…
Згадваем гісторыю СШ №1 Лунінца: як навучальная ўстанова перажыла змены ўлад, прытуліла вядомых дзеячаў і…
Нягледзячы на розныя краіны, планы і ўзрост, ёсць агульная рыса: маладыя людзі даволі ўпэўнена фармулююць…
Николай дважды проходил проверки на границе: с «чистым» гаджетом и защищая данные статьей 28 Конституции.…