Categories: Общество

Ад прыватных урокаў Якуба Коласа да нашых дзён: гісторыя самай старой школы Лунінца

Згадваем гісторыю СШ №1 Лунінца: як навучальная ўстанова перажыла змены ўлад, прытуліла вядомых дзеячаў і стала адной з найлепшых у рэгіёне.

Share

Першая навучальная ўстанова ў Лунінцы з’явілася ў 1850 годзе як пачатковае народнае вучылішча. Вядома, што ў 1860-х гадах тут настаўнічаў Іван Палхоўскі. Яго забяспечылі кватэрай і давалі заробак 150 рублёў. Прыкладна ў гэтыя ж часы Закон Божы выкладаў святар Андрэй Бярнацкі, а яшчэ быў настаўнік з цікавым прозвішчам Шыш. Адукацыю атрымлівалі 38 хлопцаў і ўсяго 5 дзяўчат. Ад пачатку XX стагоддзя вядомыя такія прозвішчы настаўнікаў, як Карыцька, Прорвіч, муж і жонка Шахоцькі.

Дарэчы, у 1911–1912 гг. у настаўніцкім доме жыў пісьменнік Якуб Колас і даваў прыватныя ўрокі. Афіцыйна працаваць у школе ён не мог, бо толькі выйшаў з турмы. А ў Лунінцы яго прытуліў добры сябар. Proinfo распавядае гісторыю самай старой лунінецкай школы — СШ №1.

Чытайце таксама: «А колькі беларускіх школ засталося сёння?» Беларусы адказалі на пост астравецкай «раёнкі» пра паланізацыю

Пра знакамітага матэматыка і трагедыю з дырэктарам

У 1890 годзе разам з вучылішчам пачала працаваць школа. Для яе выдзелілі новы будынак, а настаўніку паабяцалі плаціць 240 рублёў. І першым педагогам тут стаў Леў Раздзялоўскі.

У 1918 годзе працаваць у Лунінец прыехаў будучы авіяканструктар Павел Сухой і цэлы год выкладаў у першай школе матэматыку.

З 1921 года, нягледзячы на пэўны ціск з боку польскіх уладаў, школа працягвала працаваць і даваць бліскучыя веды. Кажуць, што праз гэты ціск дырэктар установы Царэўскі нават скончыў жыццё самагубствам. Урэшце ўстанова зачынілася, а настаўнікі або з’ехалі, або перайшлі на іншую працу.

У пачатку 1930-х палякі пачалі ўзводзіць новы будынак сваёй гімназіі імя Ягайлы, але перашкодзіў 1939 год, калі ў Лунінцы зноў адчынілася гарадская школа.

Мітрапаліт Веніямін у СШ №1 Лунінца. Фото: sb.by

Ад 1940-х і да нашых дзён

Ужо пасля вызвалення Лунінеччыны ад немцаў улады выдзелілі некалькі будынкаў для навучання: на Залессі, па вуліцах Чырвонай, Пралетарскай (зараз імя Дзяменція Аляксеевіча Грамыкі). А з 1946 года школа размясцілася ў адзіным 2-павярховым будынку па вуліцы Пралетарскай (цяпер вуліца Гагарына, 12) і стала лепшай сярод навучальных устаноў Пінскай вобласці. 1 верасня 1961 года адкрылі новы 3-павярховы будынак школы на Гагарына, 11. З гэтага часу ўстанова размяшчалася ў двух будынках: новым і ранейшым па вуліцы Гагарына, 12.

Сёння школа ганарыцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх харэограф-пастаноўшчык, артыст Дзмітры Якубовіч і мітрапаліт Веніямін. Ва ўстанове маецца некалькі настаўніцкіх дынастый: Некрашэвічы, Маліноўскія, Грамыкі. А больш за 80% вучняў становяцца студэнтамі ВНУ.

Чытайце таксама: «Беларуская школа стала падобнай да зоны». Настаўнік расказаў, як вучням не даюць выйсці на свежае паветра

Recent Posts

«Я баюся, што буду бамжаваць на вуліцы». Як моладзь сёння абірае прафесію і чаго чакае ад працы

Нягледзячы на розныя краіны, планы і ўзрост, ёсць агульная рыса: маладыя людзі даволі ўпэўнена фармулююць…

01.11.2026

«Оформляйте». История беларуса, который отказался дать пароль от телефона на границе

Николай дважды проходил проверки на границе: с «чистым» гаджетом и защищая данные статьей 28 Конституции.…

01.11.2026

«Замоўлянні пад біт»: як беларускі фальклор выйшаў з музея і стаў часткай сучаснай культуры

Беларускі фальклор сёння гучыць у клубах, з'яўляецца на худзі і татуіроўках, натхняе мастакоў і стваральнікаў…

31.10.2026

«Гомельская праўда» падала яшчэ адзін пазоў супраць віцебскай зоаабаронцы. У TikTok яе падтрымалі дзясяткі людзей

Дзяржаўная газета звярнулася ў суд праз ролік Таццяны Шаўчык, у якім яна расказала пра запыт…

31.10.2026

«Самое опасное — тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся часами страха

Телефонные мошенники умело давят на психику, страхи и усталость. Рассказываем историю Ирины, которая едва не…

31.10.2026

Сын случайно выбросил сапоги на свалку. Мегатоп подарил беларуске сертификат на новую пару — история растрогала соцсети

Беларуска купила сапоги мечты на день рождения, но уже через два дня они оказались в…

31.10.2026