Думаеш, беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і мачанка? А вось і не! Правер, ці ведаеш ты стравы, якімі частаваліся нашы продкі.
Што схавана ў гэтай місцы? Нават кот, здаецца, разгубіўся. Ілюстрацыя створана ШІ.
Думаеш, беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і мачанка? А вось і не! Нашы продкі ведалі нямала кулінарных сакрэтаў, якія сёння здзівілі б нават дасведчанага гурмана.
Мы сабралі сем пытанняў пра беларускую кухню, у якіх лёгка трапіць у пастку. Правер, ці добра ты ведаеш, чым частаваліся нашы продкі. І не спяшайся з адказамі: часам самае неверагоднае тут — чыстая праўда.
Ну што, пагналі!
«Душой» у клёцках называюць начынку. Калісьці ўнутр клалі кавалачкі сала, пазней — мяса, грыбы і нават рыбу. Асабліва вядомая гэтая страва на Віцебшчыне. Цікава, што клёцкі з душамі мелі і абрадавае значэнне: у некаторых мясцінах іх гатавалі на памінкі.
Спарыш — беларускі ланчбокс задоўга да вынаходніцтва пластыку! Гэта два злучаныя гліняныя гаршчкі з ручкай. У іх насілі ежу жняцам і касцам, якія працавалі ў полі. У адзін гаршчок маглі наліць суп, у другі — пакласці кашу. Практычна комплексны абед з дастаўкай!
Дранікаў няма. Але ёсць добрая навіна: з голаду не памрэш! У XVI стагоддзі бульба яшчэ не была звычайнай ежай беларусаў. Шырокае распаўсюджанне яна атрымала значна пазней, асабліва ў XIX стагоддзі. Да гэтага нашы продкі елі кашы, хлеб, гарох, рэпу і шмат іншых страў. Беларуская кухня паспела пражыць доўгае жыццё да з'яўлення дранікаў.
Кісель з цыбуляй? Так, і гэта не памылка кухара! Старадаўні аўсяны кісель зусім не абавязкова быў салодкім. Яго гатавалі з заквашанай аўсянай асновы, астуджалі, а потым маглі падаваць са смажанай цыбуляй і скваркамі. Такі кісель быў самастойнай стравай. Да яго таксама маглі падаваць вараную бульбу ці салёныя агуркі.
Бульба прабралася нават у каўбасу! Бульбяная кішка — традыцыйная страва, якую гатавалі ў натуральнай абалонцы. Яе начынялі дранай бульбай, часта дадавалі цыбулю, сала і прыправы, а пасля запякалі. Дарэчы, кішка бывала не толькі бульбяной. Існаваў таксама і крывяны варыянт.
Кулага — старадаўняя салодкая страва з ягад і мукі. Для яе выкарыстоўвалі чарніцы, маліну, брусніцы, каліну і іншыя ягады. У некаторых рэцэптах дадавалі мёд. Кулагу елі гарачай або халоднай, а часам падавалі з блінамі. А што ж астатнія стравы? Зацірка — поліўка з дробных камячкоў мучнога цеста, якія варылі ў вадзе або малацэ. Камы — шарыкі з тоўчанага гароху, бабоў ці бульбы. Крупеня — густы суп з крупамі, гароднінай, часам з грыбамі або мясам.
Віншуем! Кулінарнага самазванца выкрылі! «Цыбульныя шэптуны» — наша выдумка. А вось астатнія назвы сапраўдныя. Камы — страва ў выглядзе камячкоў, якія маглі рабіць з гароху, бабоў ці бульбы. Саладуха — старадаўняя саладкаватая страва з мучной асновы, якую спецыяльна асалоджвалі і заквашвалі. Зацірка — простая страва з дробных камячкоў цеста, якія варылі ў вадзе ці малацэ. Так што беларуская кухня сапраўды багатая на незвычайныя назвы. І ніводная нейрасетка не патрэбная, каб іх прыдумаць!
Пакуль твая кулінарная суперсіла — зварыць бульбу і не забыцца яе пасаліць. Але не спяшайся засмучацца! Беларуская кухня толькі што адкрыла табе свае сакрэты, і цяпер ты хаця б ведаеш, што клёцкі бываюць з душамі, а кісель — з цыбуляй.
Яшчэ крыху практыкі — і табе давераць не толькі чысціць бульбу, але і церці яе на дранікі. А гэта ўжо сур'ёзны ўзровень!
Ты дакладна не разгубішся за беларускім сталом! Ведаеш, што кісель не заўсёды салодкі, а ў каўбасе можа хавацца бульба.
Праўда, некаторыя стравы нашых продкаў яшчэ могуць паставіць цябе ў тупік. Але гэта нават цікава: заўсёды ёсць нагода адкрыць новы рэцэпт ці даведацца больш пра кулінарныя сакрэты.
Яшчэ крыху — і цябе можна будзе адпраўляць на кухню да Радзівілаў!
Вось гэта ўзровень! Ты не спалохаешся клёцак з душамі, ведаеш, навошта патрэбны спарыш, і не прымеш выдуманую страву за сапраўдную.
З такімі ведамі ты не прападзеш ні ў сялянскай хаце, ні на шляхецкім піры. А калі раптам вырашыш адкрыць рэстаран беларускай кухні, абавязкова пакліч нас на дэгустацыю!
Твае кулінарныя веды вартыя апладысментаў! Самы час адкрываць уласную карчму!
У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…
В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…
50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…
Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…
Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…
Брестчанка рассказала о неприятном обслуживании в местной кофейне. По ее словам, бариста отказалась продавать десерт…