Categories: Экология

У Талачынскім раёне плануюць стварыць сховішча для попелу: чым гэта можа пагражаць наваколлю

На сховішчы збіраюцца трымаць попел ад спальвання паліва, што насцярожыла жыхароў. Паразмаўлялі з эколагам, каб даведацца, якія рызыкі можа несці новы аб’ект.

Share

У Талачынскім раёне хочуць узвесці аб’ект для захоўвання попелу, што ўтвараецца пры спальванні паліва. Мясцовыя жыхары ўжо турбуюцца пра магчымыя экалагічныя наступствы. BGmedia паразмаўляла з эколагам Ганнай Скрыган, каб даведацца, чым гэта можа пагражаць наваколлю.

Чытайце таксама: «Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» — што трэба ведаць пра амелу ў Беларусі

Прадпрыемства па захоўванні попелу ў Талачыне: як гэта паўплывае на наваколле

У Серкавіцкім сельсавеце Талачынскага раёна плануюць стварыць аб’ект, які ўжо выклікаў занепакоенасць мясцовай супольнасці. На тарфяным радовішчы «Усвіж Бук» плануецца абсталяваць пляцоўку для часовага захоўвання попелу і вытворчасці матэрыялаў на яе аснове. Грамадскае абмеркаванне прызначана на пачатак снежня.

@365bel В Минске вырубили живую изгородь, которая никому не мешала и разделяла парковку от детской площадки. Потрясенная минчанка поделилась кадрами в Тредс. «Я вышла во двор и просто была в шоке. Два «работника» убили то, что росло 10 лет! Критического мышления 0. Неужели непонятно, что это вандализм?!», — жалуется она. По словам беларуски, ответственные за вырубку — работники ЖЭСа 129. «У нас был самый зеленый двор в округе, дети приходили из других дворов играть. Мячи от футбола не летят на парковку и не попадают в машины. Это была огромная живая изгородь высотой почти 4 метра», — комментирует женщина. #беларусь #минск #минсксити #минсксейчас #минскбеларусь ♬ original sound — 365bel

Адкуль будуць браць попел

Захоўваць будуць адходы пасля спальвання мясцовых відаў паліва — пераважна торфу і драўніны — на міні-ТЭЦ у Барані і Беларускай ГРЭС.

Міні-ТЭЦ «Барань». Фота: vitebsk.energo.by

Менавіта пры згаранні такіх матэрыялаў утвараецца попел — дробны пыл з прымешкамі розных мінералаў. У залежнасці ад паліва у ім могуць утрымлівацца:

  • цяжкія металы,
  • рэшткі злучэнняў серы і азоту,
  • павышанае ўтрыманне радыёнуклідаў (пасля згарання канцэнтрацыя можа вырасці ў 10 разоў у параўнанні з сыравінай).

Як адзначае эколаг, бяспека такога попелу залежыць ад якасці паліва, месца яго здабычы і ўмоў захоўвання.

Што з ім будуць рабіць

Паводле праекта, попел плануюць перапрацоўваць у наступныя матэрыялы:

  • дарожную сумесь,
  • меліярант для вычарпаных тарфянішчаў,
  • іншыя тэхнічныя матэрыялы.
Попел, ілюстратыўнае фота. Крыніца: kobieta.gazeta.pl

Такі спосаб утылізацыі лічыцца перспектыўным, бо попел не можа проста захоўвацца на палігонах — ягоны клас небяспекі ў Беларусі не дазваляе гэтага. Раней такія адходы вывозілі на звалкі толькі «ў выключных выпадках» з-за адсутнасці магутнасцей па перапрацоўцы.

Чытайце таксама: На адным з прадпрыемстваў Слуцка жыхары адчулі дзіўны пах

Якія экалагічныя рызыкі існуюць

Эколаг Ганна Скрыган адзначае, што «абсалютна бяспечнай вытворчасці не існуе», але аб’ект можа быць адносна бяспечным пры выкананні ўстаноўленых нормаў.

Сярод асноўных рызыкаў Ганна адзначыла наступныя:

  • Пыл і разнясенне попелу ветрам

Пляцоўка плануецца адкрытая, таму дробная фракцыя можа разносіцца. Хоць попел цяжкі і не лётае далёка, але забруджванне глебы ў бліжэйшай зоне — верагоднае. У дадзеным выпадку рызыкі можна зменшыць праз наступныя абсталяванні: будаўніцтва навесаў, закрытых складоў, выкарыстанне сучаснага супрацьпылавага абсталявання.

Ілюстратыўнае фота. Крыніца: pl.freepik.com
  • Інфільтрацыя ў грунтавыя воды

Попел у спалучэнні з дажджамі можа трапляць у ваду. Для таго, каб гэта перадухіліць, вырабніцтва абавязкова забяспечыць наступнымі ўмовамі:

  • воданепранікальнае пакрыццё пад пляцоўкай,
  • зборнікі дажджавых і талых вод,
  • механічная ачыстка сцёкаў.

Без гэтага аб’ект можа сапсаваць якасць грунтавых вод.

  • Пажара- і выбуханебяспека

Эколаг удакладняе: тарфяны пыл выбуханебяспечны. А тое, што датычна попелу — залежыць ад складу. Але па патрабаваннях, уся тэхніка павінна быць выбухаўстойлівай.

  • Шум і пыл пры перапрацоўцы адходаў

Пры выкарыстанні сіт, драбілак, грохатаў узнікае пыл. Сучаснае абсталяванне — у закрытых кажухах, але гэта павінна быць прадугледжана праектам.

Ці небяспечны попел сам па сабе?

На пытанне, ці можа такі попел шкодзіць глебам, эколаг адказвае: важна ведаць, што менавіта спальваюць.

  • Калі паліва чыстае, попел можа нават выкарыстоўвацца як угнаенне (што робяць і цяпер).
  • Калі ж у сыравіне павышаны радыёактыўны фон, то і ў попелу будуць канцэнтраваныя радыёнукліды.

Але, паводле ўсіх даследаванняў, яе ўплыў «не больш небяспечны, чым тое, што ўжо і так прысутнічае ў глебах Беларусі».

Драўляны попел, ілюстратыўнае фота. Крыніца: researchmatters.in

Што яшчэ трэба ўлічыць

Для ацэнкі рызыкі важную ролю граюць тры фактары:

  • Плошча аб’екта,
  • Адлегласць да жылых дамоў,
  • Блізкасць да рэк, азёр, заказнікаў, запаведнікаў.

Калі гэтыя крытэрыі ў норме і праект прадугледжвае абарону ад пылу, вады і пажару — аб’ект можа быць прызнаны «умоўна бяспечным». У такім выпадку жыхарам будзе вельмі цяжка аспрэчыць ягонае будаўніцтва.

Чытайце таксама: Штрафы за кармленне птушак: што пра гэта думаюць эколагі

Recent Posts

У Слонімскім раёне пустуючыя дамы прадаюць за 45 рублёў. Колькі іх засталося ў Беларусі?

У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…

30.10.2026

«Вода цвета капучино»: жители Бреста пожаловались на ржавую воду из-под крана

В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…

30.10.2026

«Ходили слухи, что хотела с ним разводиться»: что известно об убийстве женщины и ее матери в Бресте

50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…

30.10.2026

У трох населеных пунктах Асіповіцкага раёна закрылі крамы. Ці заменяць іх аўталаўкі?

Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…

30.10.2026

«Лазейка закрывается». С 7 декабря в Беларуси начнут собирать данные о владельцах незарегистрированных дач и гаражей

Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…

30.10.2026

«Пока не назвала десерт правильно, продавать отказались»: в Бресте клиентка кофейни пожаловалась на хамство бариста

Брестчанка рассказала о неприятном обслуживании в местной кофейне. По ее словам, бариста отказалась продавать десерт…

30.10.2026