На галоўнай старонцы сайта Быхаўскага райвыканкама — дзіцячы малюнак, дзе вобласці Беларусі трымаюць асобныя рукі, а па іх раскладзена абрэвіятура БРСМ.
Беларусь разабралі па кавалках. Скрыншот з сайта Быхаўскага райвыканкама
На галоўнай старонцы сайта Быхаўскага райвыканкама сярод малюнкаў, якія змяняюцца ў верхняй частцы старонкі, размешчана дзіцячая праца з надпісам «Разам зберажом нашу Беларусь адзінай!».
Чытайце таксама: У Брэсцкай вобласці другая па краіне колькасць школьнікаў, што вучацца па-беларуску. Але іх становіцца менш
На гэта звярнула ўвагу «Магілёў.media».
На самой карцінцы Беларусь падзеленая на шэсць частак — па абласцях. Кожны кавалак трымае асобная рука, якая працягваецца ў кадр з боку. Задума, відаць, у тым, што розныя часткі краіны павінны скласціся разам у адно цэлае.
Аднак на справе выйшла даволі дзіўная карціна: Беларусь ужо разабраная на часткі, а хто менавіта яе збірае і куды рухаюцца гэтыя часткі, з выявы зразумець няпроста.
Асобная дэталь малюнка — абрэвіятура БРСМ, размешчаная непасрэдна на частках карты.
«БР» знаходзіцца на частцы, якая адпавядае Мінскай вобласці, а «СМ» — на Магілёўскай. На Гродзенскую і Брэсцкую вобласці прыпалі асобныя часткі дрэўка, якое таксама намалявана на карцінцы.
У выніку нават назва арганізацыі аказалася літаральна раскладзенай па розных частках краіны.
Колеры таксама адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна. Поўнач і цэнтральная частка Беларусі пераважна выкананыя ў чырвона-зялёнай гаме, якая паўтарае колеры дзяржаўнага сцяга. Брэсцкая і Гомельская вобласці ў асноўным маюць сіне-зялёную афарбоўку. Выглядае на тое, што БРСМ на малюнку падзялілі паміж сабой краіну па абласцях.
Сам па сабе дзіцячы малюнак, вядома, не абавязкова павінен быць дасканалым. Але ў гэтым выпадку гаворка ідзе не пра выпадковую выставу дзіцячых работ у школе, а пра галоўную старонку сайта раённага выканаўчага камітэта.
З-за гэтага дзіўная візуальная метафара звярнула на сябе ўвагу беларусаў. Надпіс заклікае «зберагчы» Беларусь адзінай, але пад ім карыстальніку паказваюць карту, раздзеленую на асобныя кавалкі, якія знаходзяцца ў розных руках.
Пры гэтым у цэнтры кампазіцыі няма самой сабранай карты Беларусі — ёсць менавіта асобныя яе часткі.
Для афіцыйнай дзяржаўнай прапаганды, якая апошнія гады актыўна выкарыстоўвае тэму адзінства і дзяржаўнай цэласнасці, такі выбар ілюстрацыі выглядае асабліва недарэчна. Задуманы як просты дзіцячы пазл, малюнак пры іншым поглядзе лёгка чытаецца як выява краіны, якую нехта разбірае на часткі.
Чытайце таксама: У слуцкіх школах бацькі заўважылі змены ў харчаванні: дзецям не хапае перакусаў
Бацькам школьнікаў прапанавалі запоўніць анкету з пытаннямі пра заробак. Цэнтр абароны персанальных дадзеных патлумачыў, калі…
В соцсетях разгорелся спор, а сам парк назвал претензии необоснованными. Узнали подробности.
22 сентября Брест присоединится к международной акции «День без автомобиля». Но дискуссия горожан показала, что…
Власти обновили правила начала отопительного сезона. Теперь ждать пяти холодных дней не придется: тепло могут…
Гродненчанка купила шлепки «Марко» в июне, а спустя несколько месяцев подошва начала расслаиваться. Покупательница получила…
В городе есть четыре официальные площадки для собак. Владельцы питомцев спрашивают, как до них быстро…