Урач з Гомеля заявіла пра звальненне пасля канфлікту вакол вагінальнага УГД. Яе гісторыя выклікала рэзананс і спрэчкі ў сацсетках.
Урач-гінеколаг. Фота: https://fertijin.com.
Гомельскі ўрач-гінеколаг паведаміла ў сацыяльных сетках пра сваё звальненне пасля канфлікту ў дзяржаўнай паліклініцы. Паводле яе слоў, падчас правядзення вагінальнага УГД у кабінет паспрабаваў зайсці інжынер, а пасля таго як яна не дазволіла гэтага зрабіць, кіраўніцтва ўстановы стала на ягоны бок, заўважыла «Штодзень».
Чытайце таксама: Лукашенко вновь вспомнил о медиках и сказал, что они «потеряли деньги». Сравнили зарплаты врачей у нас и на Западе
Гісторыя хутка атрымала шырокі розгалас у інтэрнэце. Лекар атрымала вялікую падтрымку карыстальнікаў, аднак неўзабаве на сітуацыю адрэагавалі і праўладныя медыя, якія паспрабавалі паставіць пад сумнеў яе словы.
Праз час жанчына выдаліла пост у Threads, але ягоны скрыншот захаваўся ў BGmedia.
У сваім допісе ўрач напісала, што прыняла рашэнне пакінуць працу пасля таго, як сутыкнулася з абыякавым стаўленнем да правоў пацыентаў.
«Сёння я звольнілася з паліклінікі праз халатнае стаўленне да пацыентаў. Аказалася, што прысутнасць інжынера-мужчыны пры правядзенні вагінальнага УГД — гэта нармальна, а тое, што я яго выгнала — гэта зрыў ягонага рабочага раскладу», — паведаміла яна.
Паводле яе, ноччу інжынер паспрабаваў зайсці ў кабінет, калі ўжо ішло абследаванне.
«Мне сказалі, што інжынер прыехаў толькі на адзін дзень і не можа падладжвацца пад мяне. Трэба было аддаць яму ўсе прэпараты і выйсці. Я спрабавала патлумачыць, што ў мяне пацыентка на вагінальным УГД, а ён адкрывае дзверы насцеж. Мне адказалі: «Вы не маеце рацыі»».
Лекар сцвярджае, што пасля гэтага вывела інжынера з кабінета і замкнула дзверы:
«Калі я правяла інжынера за дзверы і замкнула іх на ключ, акушэрка і інжынер сталі грукацца. Акушэрка сказала: «Як яна яшчэ і дзверы зачыніла?»»
Неўзабаве пасля рэзанансу праўладнае выданне «Гомельская праўда» апублікавала матэрыял пад загалоўкам: «Калегі расчараваныя: планавы рамонт апарата УГД «давёў» гомельскага гінеколага да звальнення?»
Як вынікала з публікацыі, гаворка ішла пра Цэнтральную гарадскую паліклініку Гомеля.
Каментаваць сітуацыю запрасілі намесніка галоўнага ўрача Святлану Літвіненку. Яна заявіла, што лекар працуе ў паліклініцы толькі з 6 ліпеня, прыходзіць усяго на некалькі гадзін у дзень, а таксама выказала меркаванне, што жанчына нібыта хацела прыцягнуць увагу да сваёй асобы.
Акрамя таго, прадстаўніца адміністрацыі сцвярджала, што пра прыезд інжынера было вядома загадзя.
Пасля публікацыі ў дзяржаўных СМІ ўрач заявіла, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Паводле яе слоў, яна працавала не дзве, а каля чатырох гадзін без медыцынскай сястры; уладкавалася ў паліклініку не дзеля неабходнага стажу, а каб займацца ультрагукавой дыягностыкай цяжарных; ніхто загадзя не паведамляў пра прыезд інжынера і не прапаноўваў перанесці прыём у іншы кабінет.
Яна таксама адзначыла, што была гатовая адпрацаваць увесь тэрмін пасля падачы заявы на звальненне, каб прыняць усіх ужо запісаных пацыентак.
Аднак, паводле яе слоў, пасля шырокага розгаласу ў Threads ёй патэлефанавалі з паліклінікі: «Пасля вашага паста мы гатовыя адпусціць вас раней, каб мы вас больш не раздражнялі! Прыходзьце, пішыце заяву на гэтыя дні за свой кошт», — сказалі ёй.
На думку ўрача, кіраўніцтва так і не зразумела галоўнага — што прыярытэтам павінны быць камфорт і годнасць пацыента.
Як заўважыла BGmedia, пасля выхаду матэрыялу «Гомельскай праўды» многія карыстальнікі не пагадзіліся з пазіцыяй дзяржаўнага выдання. У каментарыях людзі адзначалі, што ў матэрыяле засталося шмат пытанняў, на якія так і не было дадзена адказаў.
Вось што пісалі беларусы:
Чытайце таксама: «Як высадзіць чалавека з інваліднасцю?»: У Слуцку заўважылі праблемы з безбар’ерным асяроддзем каля паліклінікі
У Рэчыцы могуць закрыць адзіны прыватны прытулак для бяздомных жывёл. Да 6 жніўня адтуль патрабуюць…
В Мошканах Сенненского района после резонанса в соцсетях решили проблему с пандусом в подъезде для…
Мінчанка расказала, што пасля смерці бацькі расчаравалася ў дзяржаўнай рытуальнай службе і ў выніку звярнулася…
Видео с железнодорожного вокзала в Бресте вызвало волну критики. Пользователи жалуются на лестницы и отсутствие…
Улады Калінкавічаў прапануюць перанесці танк Т-34 у гарадскі парк і стварыць там экспазіцыю ваеннай тэхнікі.…
У Гомельскай вобласці залатарнік ужо захапіў каля 300 гектараў зямлі. За інвазійную расліну на прыватным…