У Кобрынскім раёне выявілі парушэнні ў прыватным мясным цэху. Больш за 630 кг прадукцыі канфіскавалі, працу прадпрыемства прыпынілі.
Мяса, якое праверылі інспектары з Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці
У Кобрынскім раёне кантралёры выявілі парушэнні ў працы прыватнага цэха, які вырабляў і прадаваў мясную прадукцыю.
Чытайце таксама: Чаму мяса аказваецца на зямлі? У Гродне абмяркоўваюць відэа з разгрузкай свіных туш
Пра гэта паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.
У продажы былі замарожаныя паўфабрыкаты з мяса птушкі і свініны, сальцісон і іншая прадукцыя. Пры гэтым тавары рэалізоўвалі без неабходных дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку, а таксама без маркіроўкі.
Правяраючыя выявілі і парушэнні санітарных патрабаванняў. У цэху не выконваліся правілы таварнага суседства пры захоўванні прадуктаў, а для ўпакоўкі паўфабрыкатаў з мяса птушкі выкарыстоўвалі пакеты для смецця.
З абароту канфіскавалі каля 600 кг замарожаных мясных паўфабрыкатаў і больш за 30 кг гатовай мясной прадукцыі.
Працу цэха прыпынялі да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Чытайце таксама: Амаль 95 кілаграмаў пратэрмінаванага мяса знайшлі ў «Светлафоры» ў Іванава. Гэта не першая прэтэнзія да сеткавай крамы
В Барановичах изменили работу светофора на перекрестке улиц Тельмана и Першукевича. Водители заметили новые пробки…
На проблемном перекрестке добавили зеленую стрелку, а провластный блогер похвалил чиновников. Водители называют новое решение…
Возле строящегося детского сада появились искусственные неровности и островки. Брестчане массово критикуют дорожников и местную…
В Бресте на Ковалевке раскопали тропинку возле конюшен, но, по словам местной жительницы, работы остановились.…
В Жабинке нетрезвый 30-летний мужчина достал нож после замечания подростков за неподобающее поведение. В какой-то…
Ён стварыў групу «Беларусы Варшавы», каб людзі маглі дапамагаць адно аднаму. Ян быў з тых…