Categories: Общество

«Ён ніколі не быў злым ці раздражнёным». Што ўспамінаюць пра берасцейца Яна Памедора Рэуцкага

Ён стварыў групу «Беларусы Варшавы», каб людзі маглі дапамагаць адно аднаму. Ян быў з тых беларусаў, што не носяцца са сцягам беларускасці.

Share

Ян Памедор Рэуцкі аб’яднаў 28 тысяч чалавек у суполцы беларускіх эмігрантаў Варшавы і быў значнай фігурай у афлайн-супольнасці беларусаў Польшчы. «Наша Ніва» сабрала ўспаміны пра берасцейца, які днямі памёр у 50 гадоў.

Чытайце таксама: У Варшаве памёр берасцеец Ян Памедор Рэуцкі — стваральнік суполкі «Беларусы ў Варшаве»

Мастачка Ніка Сандрас: Ён заўсёды быў на баку праўды, ніколі нікога не падводзіў

Мастачка Ніка Сандрас сябравала з Янам больш за 20 гадоў. Жанчына расказала «Нашай Ніве», што гэта яна некалі прыдумала псеўданім для Сяргея Пархаця — так насамрэч звалі Яна Памедора Рэуцкага:

«Мы пазнаёміліся ў ЖЖ, ён запрасіў мяне на спатканне і прыйшоў на яго з пакетам памідораў замест кветак — так і стаў Памідорам. За ўсё жыццё яго ніхто ніколі не называў Сяргеем, толькі Памідорчыкам, Памідорам.

Ён быў чалавекам, побач з якім не трэба старацца быць добрым, прыгожым, разумным, шчаслівым. Побач з ім можна было гаварыць і рабіць усё, што думаеш і адчуваеш. Ён быў тым, хто, прачытаўшы паведамленне, што ты захварэў, не ператэлефаноўваў, а прыязджаў з ежай і лекамі».

Ніка апісвае сябра як чалавека з вельмі добрым характарам:

«Ён ніколі не быў злым ці раздражнёным, ніколі ні пра каго не гаварыў дрэнна. Ён быў справядлівым, жыў па сумленні, заўсёды быў на баку праўды, ніколі нікога не падводзіў, суцяшаў і падтрымліваў. Ён быў вельмі лёгкім, любіў смачную каву, музыку, утульны дом, свабоду. Нам падабалася сядзець на кухні, размаўляць гадзінамі, смяяцца ці сумаваць. Ён хацеў мець сям’ю, але быў адзінокім — усё неяк не шанцавала.

Ён стварыў групу «Беларусы Варшавы», каб людзі маглі дапамагаць адно аднаму. Ён быў з тых беларусаў, што не носяцца са сцягам беларускасці, а проста свецяцца беларускасцю, як маяк. Сапраўдны беларус, прыгожы мужчына, добры чалавек. Найлепшы сябар».

Ян Памедор Рэуцкі. Фота: Pamedor Reuckij / Facebook

Валярына Кустава: Мы з дачкой часта наведваліся ў кавярню, дзе Сяргей працаваў барыстам

Паэт Валярына Кустава таксама была знаёмая з Рэуцкім шмат гадоў. Той быў яе суседам яшчэ ў мінскім Сухараве — яны жылі ў трох хвілінах адно ад аднаго. А калі Кустава з’ехала ў Варшаву, Памедор хутка напісаў і спытаўся, чым дапамагчы.

На новым месцы яны працягнулі сябраваць:

«Мы з дачкой часта наведваліся ў кавярню, дзе Сяргей працаваў барыстам. Дачка вельмі радавалася і ўражвалася, што бачыла хлопца ў спадніцы з каляровымі пазногцямі. А яшчэ яе страшэнна весяліла, што мамінага прыяцеля завуць Памедор. Дзі-Дзі заўжды жартавала, што калі Сяргей — Памедор, то Яўген (гаспадар кавярні, які працуе з ім на змену) — тады гурок!

Хлопцы заўжды частавалі Дзіву самаробнымі гарэшкамі са згушчонкай па беларускім рэцэпце. Малая прасіла пайсці ў «Какао» пры кожнай магчымасці. Калі ў 2023 тата захварэў на анкалогію, Памедор прапанаваў здабыць для яго навюткі інвалідны вазок і арганізаваў дапамогу валанцёра па афармленні непаўнаспраўнасці таты».

Ян Памедор Рэуцкі. Фота: Pamedor Reuckij / Facebook

Чытайце таксама: Памёр святар Ігар Кандрацьеў. У 2020-м ён марыў дажыць да часу, калі Беларусь стане свабоднай

Ігар Палынскі: людзі гатовыя, праходзячы міма, зняважыць, спаскудзіць, абразіць, абвінаваціць

Журналіст Ігар Палынскі згадаў у Facebook нядаўнюю гісторыю, калі Рэуцкі вырашыў забараніць пісаць паведамленні не па-беларуску ў суполцы «Беларусы Варшавы». Не ўсе наведнікі тады лёгка прынялі тое рашэнне — Памедор адхапіў багата крытыкі ў свой адрас.

«Некаторыя людзі, якія называюць сябе беларусамі, пісалі ў каментах да публікацый пра ягоны сыход — «зямля бетонам». Таму што ён… забаніў іх у сваёй закрытай суполцы, правілам якой было пісаць посты па-беларуску, а яны адмаўляліся, пісалі — ксенафобія, дыктатура.

У мяне няма слоў. Як жа часам… не ведаю, страшна, балюча, калі людзі, ні**я не ўсведамляючы, ні ў чым не спрабуючы разабрацца, з цвёрдым ілбом гатовыя, праходзячы міма, зняважыць, спаскудзіць, абразіць, абвінаваціць і пайсці сабе далей, а чалавека няма. І чамусьці амаль упэўнены, што яны перапаўняюцца ў сваёй сатысфакцыі: маўляў, чалавек думаў не як я, а значыць, ён (падстаўце любое азначэнне), а значыць, быў гаўном, і таму «земля бетоном», — піша Палынскі.

Ян Памедор Рэуцкі. Фота з яго сацсетак

Андрэй Стрыжак: Ян быў адным з першых, хто напісаў мне з прапановай стартаваць збор для Святланы Курс

Кіраўнік фонда BelAid Андрэй Стрыжак напісаў у Facebook, што не сябраваў з Рэуцкім, але заўжды паважаў яго за справы, і перш за ўсё за суполку беларусаў Варшавы. Андрэй расказвае пра эпізод з жыцця Памедора, які здарыўся яшчэ ў часы, калі Стрыжак кіраваў «Байсолам».

«Ян Памедор Рэуцкі быў адным з першых, хто напісаў мне з прапановай стартаваць збор для Святланы Курс, калі стаў вядомы яе дыягназ. Цяпер яны сустрэнуцца і змогуць абняцца.

Я памятаю Сяргея яшчэ па Менску. Мы не былі добра знаёмыя, але ж заўсёды цёпла віталіся калі бачыліся. Для мяне Сяргей частка ўсіх маіх жыццяў — гастрольнай менскай, гастрольнай варшаўскай», — піша Стрыжак.

Ян Памедор Рэуцкі. Фота: MOST

Ніка Сандрас: Ён быў у стрэсе і трохі сумны, шукаў працу

У апошнія месяцы Рэуцкаму было няпроста. Ніка Сандрас успамінае, пра што яму балела:

«Сёлета мы не бачыліся асабіста, бо жывем у розных гарадах, сазвоньваліся і перапісваліся. Ён быў у стрэсе і трохі сумны. Хацеў, каб у яго бары «Тэмпература» справы ішлі лепш, але на ўсё былі патрэбныя грошы. Шукаў працу, але з гэтым было няпроста, давялося з’ехаць з любімай кватэры. Такія зразумелыя цяжкасці і імкненні чалавека, які жыве ў замежжы, мае мары і не мае ўласнага жылля, калі кошты за арэнду большыя за заробак. Большасць людзей знаёмыя з такім жыццём.

Усе нашы размовы былі вакол таго, як яму развіваць бар і наладжваць жыццё, як было б добра сустрэць блізкага чалавека, каб была сям’я. Простыя чалавечыя жаданні, мэты, праца».

Чытайце таксама: Былы берасцейскi палітвязень Ціхан Клюкач загінуў на вайне ва Украіне

Recent Posts

«Покупательница тв*рь, но она права»: в зоомагазине Гомеля клиентка потребовала скидку до начала акции

Гомельчанка рассказала, как покупательница потребовала скидку, которая должна была действовать только на следующий день.

22.10.2026

«Если кому понадобится скорая, необходимо вызывать МЧС». Жители Дубицы просят починить разбитую самосвалами дорогу

Тяжелая техника окончательно добила полувековую гравийку под Брестом. Ямочный ремонт и грейдирование улучшают ситуацию только…

22.10.2026

«Это треш какой-то. Постоянно город стоит». Брестчане пытаются понять, почему на дорогах появились бесконечные пробки

Водители винят новую настройку светофоров, ремонты мостов и доступные кредиты на авто. Собрали мнения жителей…

21.10.2026

«Что изменилось, кроме свежей разметки?» В Орше наконец открыли проезд по улице Мира, а у водителей появились вопросы

Строители сорвали сроки перекрытия движения под путепроводом, но все же пустили машины. Разницу между «до»…

21.10.2026

«Лучше бы там школу построили». Участок в Бресте ушел с молотка за 5,5 млн рублей под строительный гипермаркет

Горисполком отчитался о рекордных торгах за землю в развивающемся микрорайоне. Однако местные жители вместо очередного…

21.10.2026

Ночной поход в магазин обернулся уголовным делом: житель Барановичей избил охранника

Пьяный житель Барановичей ночью пришел в круглосуточный магазин, но обычный поход за покупками закончился дракой…

21.10.2026