Categories: Новости

Сяльчане Копцеўкі змагаюцца за свой калгас: улада пакідае іх без адказаў

Сяльчане Копцеўкі распрацавалі ўласны бізнэс-план, каб захаваць калгас, але ўлада прапануе толькі ідэолага і не дае яснага рашэння.

Share

Сяльчане распрацавалі ўласны бізнэс-план, каб пакінуць на плаву роднае сельгаспрадпрыемства, аднак з усіх магчымых кандыдатур на дырэктара ім прапануюць толькі намесніка па ідэалогіі або фактычна «ката ў мяшку».

Чытайце таксама: Работники колхоза обратились к Лукашенко, потому что не хотят работать на чиновника, которого тот сам и уволил

Актавая зала Дома культуры ў Копцеўцы была запоўнена да апошняга месца. Жыхары аграгарадка, якія адначасова працуюць у ААТ «Копцеўская Ніва», прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам з Горак — старшынямі райвыканкама, сельвыканкама і раённага савета дэпутатаў. Падставай для хвалявання стала тое, што «Копцеўскую Ніву» хочуць расфармаваць і далучыць да іншага, больш паспяховага прадпрыемства.

Сустрэча з раённым кіраўніцтвам. Фота: «Горацкі веснік»

Каб не дапусціць гэтага, работнікі на чале з галоўным бухгалтарам прэзентавалі ўласны бізнэс-план, піша «Горацкі веснік». Але старшыня райвыканкама Мікалай Арлёнак адразу паставіў пытанне рубам: хто гэта ўсё будзе рэалізоўваць? З яго слоў, у наяўнасці толькі кадравы «рэзерв» і намеснік дырэктара па ідэалогіі. Напрыканцы чыноўнік наогул сарваўся на раздражнёны тон: «Встрепенитесь и начинайте все работать! Посмотрим, какая будет отдача. Время покажет правильность решения».

Праблема ў Копцеўцы не новая

Раней работнікі «Копцеўскай Нівы» ўжо звярталіся да Лукашэнкі праз TikTok, бо баяліся, што далучэнне да СЗАО «Горы» можа знішчыць іх гаспадарку. Людзі згадвалі, што прызначаны туды кіраўнік раней ужо атрымліваў вымову ад Лукашэнкі, і не хацелі працаваць пад ягоным кіраўніцтвам.

Супрацоўнікі ААТ «Копцеўская Ніва». Фота: «Горацкі веснік»

Сяляне масава падпісвалі калектыўныя лісты ў раён, вобласць і адміністрацыю Лукашэнкі. Пасля гэтага была першая рэакцыя ўладаў: у аграгарадок прыязджала раённае начальства, мужчыну, які выклаў відэазварот, «папрасілі» яго выдаліць, а работнікам далі два дні, каб скласці бізнэс-план.

Пасля таго, як гісторыя атрымала шырокі розгалас у СМІ, адбылася згаданая вышэй сустрэча з чыноўнікамі. Аднак яна не задовольніла патрабаванняў жыхароў: прадпрыемства пакінулі ў тым жа падвешаным стане, а пытанне пра кіраўніцтва так і не вырашылі.

Чытайце таксама: На адным з прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна кароў кармілі бруднай саломай, змешанай з гноем

Recent Posts

«Очень дремучее распоряжение»: Можейко – о рекомендации кобринских чиновников не праздновать Хеллоуин

Письмо Кобринского райисполкома вызвало резонанс в соцсетях. Культуролог Вадим Можейко объяснил, что чиновники не должны…

29.10.2026

«Куфар» зможа правяраць перапіску беларусаў і перадаваць звесткі дзяржаве

З 26 кастрычніка «Куфар» можа кантраляваць паведамленні карыстальнікаў, блакаваць іх і перадаваць звесткі пра магчымыя…

29.10.2026

Брэсцкая вобласць — сярод найменш лясістых у Беларусі. Што адбываецца з зялёнымі зонамі?

На пачатак 2026 года лясы займалі 36,8% тэрыторыі Брэсцкай вобласці. У розных гарадах вобласці жыхары…

29.10.2026

Купила сим-карту А1, а в Telegram уже чужой аккаунт. Беларуска пожаловалась на неприятный сюрприз

Беларуска купила новую сим-карту А1, но обнаружила на номере чужие аккаунты в Telegram и Viber.…

29.10.2026

«Это не востребованность, а безысходность». В Бресте хотят сделать платными еще пять участков в центре города

Власти анонсировали планы по расширению платных парковок, заявив об эффективности уже работающих. Не все брестчане…

29.10.2026

У Асіповічах на 17 участкаў — 12 урачоў. Жыхарам тлумачаць, чаму не хапае талонаў

У паліклініцы Асіповіцкай ЦРБ на 17 участкаў працуюць 12 урачоў агульнай практыкі. У іншых рэгіёнах…

29.10.2026