Жыхары дома ў Барані не першы год скардзяцца на вялікую лужу каля пад’езда. Цяпер улады абяцаюць вырашыць праблему да 10 верасня.
Лужа ў Барані. Фота мясцовых жыхароў
Жыхары дома №13 на вуліцы Паркавай у Барані не першы год сутыкаюцца з адной і той жа праблемай. Пасля дажджоў перад першым пад’ездам утвараецца вялікая лужа, праз якую да дома становіцца складана прайсці.
Чытайце таксама: У Слуцку зноў затапіла дарогу каля гімназіі: праблема, на якую скардзіліся яшчэ летась, нікуды не знікла
Людзям даводзіцца абыходзіць ваду па бардзюрах, каб трапіць у пад’езд. Асабліва нязручнай сітуацыя становіцца для пажылых людзей, бацькоў з дзіцячымі каляскамі і людзей з інваліднасцю.
Жыхары звярнуліся да ўладаў для таго, каб знайсці прычыну назапашвання вады і ліквідаваць праблему, каб пасля кожнага дажджу лужа не ўзнікала нанова.
Пасля звароту двор абследавалі спецыялісты Аршанскага райвыканкама. У адказе на зварот жыхароў тлумачыцца, што праблема звязаная не толькі з самім станам дарогі каля дома.
Як высветлілася, каля дома ўвогуле няма ліўневай каналізацыі. Вада з даху сцякае на адмостку, а затым трапляе на дваровы праезд.
Далей праз асаблівасці забудовы і рэльефу яна збіраецца з боку першага пад’езда. З-за гэтага пасля дажджоў на адным і тым жа месцы зноў з’яўляецца вялікая колькасць вады.
Прычыну праблемы ўлады ўсё ж назвалі. Пры гэтым жыхары звяртаюць на яе ўвагу ўжо не першы год.
Цяпер у райвыканкаме паведамілі і пра канкрэтныя работы. Да 10 верасня 2026 года каля першага пад’езда дома №13 плануюць уладкаваць выраўноўвальны слой асфальтабетону.
Пра тое, што работы завершаныя, а таксама пра іх вынікі заяўніку абяцаюць паведаміць асобна.
Аднак атрымліваецца, што ад моманту зваротаў жыхароў да канкрэтнага рашэння праблемы прайшоў значны час. Саму праблему з лужай людзі апісваюць як даўнюю, а цяпер ім зноў прапануюць чакаць да пэўнай даты.
Пры гэтым у адказе няма абяцання праверыць, як будзе паводзіць сябе тэрыторыя пасля моцнага дажджу. Гэта важна, бо менавіта пасля дажджу стане вядома, ці далі прынятыя меры чаканы вынік.
У адказе райвыканкама прычына названая даволі канкрэтна: ліўневай каналізацыі каля дома няма, вада з даху трапляе на дваровы праезд, а затым збіраецца ў пэўным месцы праз рэльеф.
Аднак у якасці вырашэння праблемы прапануюць зрабіць выраўноўвальны слой асфальтабетону.
Пакуль з адказу не зусім зразумела, якім чынам гэта павінна забяспечыць адвод вады. Калі вада не мае магчымасці сцякаць у ліўневую каналізацыю або іншае месца, простае выраўноўванне пакрыцця можа змяніць месца яе назапашвання, але не абавязкова ліквідуе саму прычыну.
Таму галоўным паказчыкам стане не сам факт правядзення работ, а тое, што будзе адбывацца каля пад’езда пасля наступных моцных дажджоў.
Яшчэ адзін момант у адказе райвыканкама тычыцца інфармавання людзей. Улады не пагадзіліся з патрабаваннем публікаваць тэрміны і паведамляць іншым зацікаўленым асобам пра вынікі разгляду звароту.
У адказе гаворыцца, што інфармаванне іншых зацікаўленых асоб пра вынікі і тэрміны разгляду звароту законам не прадугледжана.
Пры гэтым сам заяўнік павінен атрымаць інфармацыю пра заканчэнне работ і іх вынікі.
Як вынікае са зварота жыхароў, іх цікавіць перадусім не тое, калі каля дома пакладуць новы слой асфальтабетону, а тое, ці знікне праблема пасля наступнага дажджу, на якую яны звяртаюць увагу ўжо не першы год.
Чытайце таксама: «Самавываз ператварыўся ў самавыплыў»: у Гомелі пасля ліўню затапіла ўваход у пункт выдачы Wildberries
Возле торгового центра «Магнит» зарядка рассчитана сразу на несколько автомобилей, но мусорной урны рядом с…
ТРК «Пинск» рассказала о порче городского имущества и клумб. В комментариях жители обсуждали не только…
Одна из покупательниц рассказала, что пришла к открытию и попала в настоящую давку. Продавцы даже…
Брестчанка рассказала об отдыхе в доме под Минском за 2150 рублей. По ее словам, гостей…
Случчане яшчэ ў 2024 годзе звярталіся ў райвыканкам праз стан вуліцы Базарнай. Аднак, як паказваюць…
После жалобы местной жительницы специалисты проверили работу перевозчиков и подтвердили нарушения расписания.