У Хоцімску з урачыстасцямі адкрылі мост па вуліцы Пралетарскай. Яго перад гэтым адрамантавалі, але гаворка ішла толькі пра бягучы рамонт.
У Хоцімску з помпай адкрылі мост пасля бягучага рамонта. Фота: https://www.hotimsk.by/
У Хоцімску ўрачыста адкрылі мост па вуліцы Пралетарскай. Для гэтага арганізавалі асобную цырымонію з чырвонай стужкай, дзяржаўнымі сцягамі і фатаграфаваннем раённага кіраўніцтва.
Чытайце таксама: Як альтэрнатыва гандлёвым цэнтрам: у Мазыры моладзь аблюбавала адрамантаваны мост
Мерапрыемства ўключылі ў праграму святкавання Дня вызвалення Хоцімска і Дня горада. Прычым адкрыццё моста стаяла ў праграме першым пунктам — яшчэ да ўрачыстай цырымоніі каля брацкай магілы.
Пра тое, што менавіта зрабілі на мосце, распавёў старшыня Хоцімскага райвыканкама Аляксандр Дзівакоў. У віншаванні з Днём вызвалення раёна і Днём горада ён адзначыў, што пасля рамонту мост стаў «бяспечным і камфортным».
Аднак на аб’екце не адбылося ані капітальнага рамонту, ані рэканструкцыі: на мосце правялі бягучы рамонт. Гэта важная дэталь: бягучы рамонт прадугледжвае планавыя работы для падтрымання збудавання ў працоўным стане.
Нягледзячы на гэта, завяршэнне звычайных рамонтных работ стала нагодай для асобнай урачыстай цырымоніі.
Адкрыццё моста не проста трапіла ў святочную праграму — яно апынулася ў ёй першым пунктам. Пасля цырымоніі на мосце ўдзельнікі накіраваліся на ўрачыстасць каля брацкай магілы.
На кадрах з адкрыцця кіраўніцтва раёна пазіруе на фоне дзяржаўных сцягоў, а прысутныя назіраюць за цырымоніяй і апладзіруюць.
Асноўным атрыбутам стала чырвоная стужка, якую перарэзалі пасля заканчэння рамонту.
Для свята ў Хоцімску, відаць, падыходзіць любая нагода — нават калі мост пасля рамонту не стаў новым, а толькі зноў стаў «бяспечным і камфортным».
Чытайце таксама: На веладарожцы ў Магілёве паставілі каменныя клумбы — не ўсе гараджане ў захапленні
У Краснаполлі на пасяджэнне савета па ахове правапарадку запрасілі людзей з розных прафілактычных улікаў. Прыйшлі…
На трассе М1 в Жабинковском районе произошло смертельное ДТП с участием Mercedes и Volkswagen. Погибли…
На фестивале в Беловежской пуще блогерам подали зубрятину. Пользователи соцсетей удивились: как мясо охраняемого животного…
Жители Непала могут начать приезжать в Беларусь на работу. Минск и Катманду обсуждают механизм организованного…
После 2 лет в колонии за участие в протестах Ирина с двумя дочерями эмигрировала в…
Жительница Слуцка рассказала в соцсетях, что не может получить необходимые льготные рецепты для инвалида I…