Як вынікае з відэа, якім падзяліліся жыхары горада, каля прыпынку праход да транспарта цалкам завалены снегам. Мясцовыя крытыкуюць працу ЖКГ.
Прыпынак грамадскага транспарта ў Талачыне
Жыхары Талачына звярнулі ўвагу на праблему не ачышчанага ад снегу прыпынка грамадскага транспарта. У адным з мясцовых каналаў у TikTok нехта падзяліўся відэа, на якім відаць, што праход да транспарта амаль цалкам завалены снегам. Мясцовым жыхарам праз гэта складана дабрацца да аўтобусаў, бо адзіны існуючы праход даволі вузкі.
Чытайце таксама: Беларуске не понравилось ехать в мороз на поезде из Бреста в Полоцк. Нашлись маршруты еще хуже — со снегом в тамбуре
Пры гэтым аўтар роліка звяртае ўвагу на тое, што прыпынак, што месціцца на паралельнай вуліцы, выглядае зусім інакш. Там праход ачышчаны ад снегу і не такі вузкі, як на іншай вуліцы. Але ў каментарах падкрэслілі, што той праход прачысцілі не камунальнікі, а мясцовыя жыхары: «На супрацьлеглым баку расчысціла жанчына, сын якой кожную раніцу садзіцца на аўтобус з гэтага прыпынку», — піша адна карыстальніца.
@tolochin6 ‼️❗️ #толочин #рекомендации #зима #любимыйгород ♬ оригинальный звук — Холла
Сярод саміх талачынцаў узнікла шмат пытанняў да камунальных службаў горада, так і саміх уладаў. Хтосьці нават параўнаў якасць іх працы з выканннем абавязкаў уладамі Брэсцкай вобласці (на карысць другіх).
Сустрэліся і іншыя меркаванні: астатнія жыхары выказалі спачуванні работнікам камунальных службаў праз іх нізкія заробкі. Нехта адзначыў, што праблема не ў якасці працы дворнікаў, а ў прыродных умовах, на якія немагчыма паўплываць.
Чытайце таксама: Брестский горисполком с четвертой попытки решил проблему с вывозом мусора. Узнали, какое предприятие этим займется
Думаеш, беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і мачанка? А вось і не! Правер, ці…
У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…
В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…
50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…
Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…
Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…