На ўездзе ў Вілейку з’явіўся танк у гонар вызвалення горада ў Другую сусветную вайну. Аднак жыхары паставіліся да помніка скептычна.
Танк, які ўсталявалі ў Вілейцы. Фота: peramoga.by
26 жніўня на ўездзе ў Вілейку ўсталявалі танк. Яго размяшчэнне было прадугледжана праектам рэканструкцыі моста праз Вілію, які знаходзіцца на ўездзе ў горад.
Чытайце таксама: У Калінкавічах хочуць ператварыць парк культуры ў зону ваеннай памяці. Жыхары чакалі атракцыёнаў, а не танкаў
Як паведаміла раённае выданне «Шлях перамогі», ваенная тэхніка павінна стаць памятным аб’ектам, звязаным з гісторыяй вызвалення Вілейкі ў гады Другой сусветнай вайны. Танк сімвалізуе вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў танкавай брыгадай пад камандаваннем Азі Асланова.
Такім чынам, яго ўстаноўка задумвалася не проста як элемент добраўпарадкавання, а як гістарычны знак пры ўездзе ў Вілейку, які павінен нагадваць пра падзеі вайны і вызваленне горада.
Аднак такая канцэпцыя спадабалася далёка не ўсім. У сацсетках гараджане пачалі абмяркоўваць, ці дарэчна выкарыстоўваць менавіта танк у якасці галоўнага аб’екта на ўездзе ў горад.
З’яўленне ваеннай тэхнікі на ўездзе ў горад выклікала неадназначную рэакцыю ў сацсетках. Частка карыстальнікаў паставіла пад сумнеў саму ідэю такога помніка і яго месца.
Адзін з каментатараў прапанаваў спачатку даведацца меркаванне гараджан:
Іншыя таксама не зразумелі, навошта менавіта танк павінен сустракаць людзей на ўездзе ў Вілейку.
Некаторыя карыстальнікі прапанавалі замест ваеннай тэхнікі заняцца больш практычнымі праблемамі горада.
Былі і тыя, хто раскрытыкаваў саму тэндэнцыю ўсталёўваць ваенную тэхніку ў розных гарадах.
«Зноў падмаскоўскае победобесие… Колькі можна?»
«Там жа буслы… Які танк?»
Яшчэ адзін каментатар назваў такое рашэнне «мілітарызацыяй» і задаўся пытаннем, навошта горадзе такі сімвал на фоне сучасных войнаў.
Прагучалі і жартаўлівыя прапановы адносна выбару помніка. Напрыклад, адзін з карыстальнікаў напісаў, што, калі ўжо Вілейка звязана з ваенна-марской тэматыкай, «надо было подводную лодку ставить».
Не абышлося і без пытанняў пра тое, чаму пры выбары аб’екта для ўезду ў горад не абмеркавалі яго з самімі жыхарамі.
У выніку замест адназначна пазітыўнай рэакцыі на новы помнік у каментарах пераважалі пытанні пра яго неабходнасць, знешні выгляд і мэтазгоднасць.
Чытайце таксама: «Падзея сусветнага маштабу»: У Лунінецкім раёне з помпай адкрылі таблічку з QR-кодам
В Пирониме шесть пустующих домов отдают по 45 рублей. Еще дешевле на бумаге — старинные…
ГАИ объяснила закрытие пешеходных переходов на Гоголя подготовкой к учебному году. Брестчане ответ не оценили…
Райгазета падзякавала дарожнаму прадпрыемству за абнаўленне пакрыцця каля школы, аднак цвёрдае пакрыццё там прадугледжана санітарнымі…
Беларускіх кіроўцаў разварочваюць яшчэ да пункта пропуску. Расейскія памежнікі пацвердзілі падзенне беспілотніка каля КПП. Гэта…
З 2027 года з пераліку зон радыеактыўнага забруджвання выключаць 177 населеных пунктаў. Вынікаў замераў улады…
В Суровнях показали сельмаг с пустыми холодильниками и дефицитом самых простых товаров. До райцентра —…