Categories: Новости

«Пецярбург у мініяцюры»: Гомельскі турцэнтр прапануе імперскі погляд на гісторыю горада

Гомельскі турцэнтр прапануе экскурсію, дзе гісторыю горада параўнаюць з былой сталіцай Расійскай імперыі. Падобнае назіраюць і ў іншых буйных гарадах Беларусі.

Share

Гомель прапануюць убачыць як «Пецярбург у мініяцюры»

Гомельскі турыстычны інфармацыйны цэнтр запрашае жыхароў і гасцей горада на бясплатную пешую экскурсію «Спадчына Гомельскай зямлі». Яна адбудзецца 25 верасня а 16:00 — напярэдадні Сусветнага дня турызму.

Чытайце таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»

Арганізатары абяцаюць расказаць пра гісторыю сучасных вуліц Савецкай, Білецкага і Пушкіна, гомельскія тракціры ХІХ стагоддзя і неафіцыйныя назвы гарадскіх раёнаў заўважыў «Штодзень».

Аднак асобна ў праграме пазначана тэма: «Чаму Гомель называюць Санкт-Пецярбургам у мініяцюры».

Праграма Гомельскага турыстычнага інфацэнтра. Скрыншот «Флагшток»

У гэтым кантэксце Гомель прапануюць разглядаць праз падабенства з былой сталіцай Расійскай імперыі. Пры гэтым горад мае ўласную гісторыю, якая пачалася задоўга да расійскага імперскага перыяду: тысячы гадоў гісторыі Пасожжа, радзімічы, сувязі з Вялікім Княствам Літоўскім, рачны гандаль і ўласныя гарадскія традыцыі.

Такая фармулёўка выглядае паказальнай: замест таго каб раскрываць адметнасць Гомеля праз яго ўласную гісторыю, яе прапануюць тлумачыць праз параўнанне з іншым горадам — цэнтрам былой расейскай імперыі.

Гомель развіваўся не толькі дзякуючы Румянцавым і Паскевічам

Пытанне пра тое, як падаецца гісторыя Гомеля, ужо ўздымалася раней. «Штодзень» разам з гісторыкам Львом Вінаградаўскім разбіраў распаўсюджаныя міфы пра Румянцавых і Паскевічаў і іх ролю ў развіцці горада.

Гомель быў значным цэнтрам Пасожжа задоўга да з’яўлення гэтых княжацкіх родаў. А ў ХІХ стагоддзі яго развіццё было звязана не з адной сям’ёй, а з цэлым комплексам фактараў: выгадным геаграфічным становішчам, развіццём чыгункі, гандлю і прамысловасці, а таксама працай саміх гараджан.

Як падкрэсліваў гісторык, «пасля Паскевіча» не азначае «ў выніку дзейнасці Паскевіча».

Гэта важна і ў кантэксце турыстычнай прэзентацыі горада: імперскі перыяд хоць і з’яўляецца часткай гісторыі Гомеля, але не вычэрпвае яе.

Турцэнтр стварылі ў 2023 годзе

Дзяржаўную ўстанову «Турыстычны інфармацыйны цэнтр горада Гомеля» адкрылі 1 снежня 2023 года. На момант яго стварэння «Штодзень» адзначаў, што сам па сабе такі інфацэнтр можа быць карыснай для горада інстытуцыяй.

У ідэале ён мог бы дапамагаць гасцям убачыць Гомель як самадастатковы беларускі горад: распавядаць пра яго гісторыю, архітэктуру, мясцовыя легенды, гараджан і адметныя месцы, ствараць сучасныя турыстычныя маршруты.

Аднак экскурсія «Спадчына Гомельскай зямлі» паказвае іншы падыход. Адным з цэнтральных сюжэтаў становіцца сувязь Гомеля з расійскай імперскай гісторыяй і параўнанне горада з Пецярбургам.

Падобныя гісторыі адбываюцца і ў іншых гарадах

Гэта не адзіны прыклад таго, як расійская і савецкая спадчына займае прыкметнае месца ў сучаснай гарадской прасторы Беларусі.

У кастрычніку 2025 года ў Гомелі вырубілі сквер каля фабрыкі «8 Сакавіка». 3 кастрычніка там спілавалі дрэвы ў межах работ па стварэнні прасторы, дзе пазней усталявалі помнік савецкаму военачальніку Канстанціну Ракасоўскаму.

Помнік Ракасоўскаму ў Гомелі, які адкрылі 26 лістапада 2025 года

Мясцовыя жыхары звярталі ўвагу на стан дрэў і ставілі пад сумнеў неабходнасць іх вырубкі. У выніку на месцы сквера з’явіўся помнік, звязаны з савецкай ваеннай гісторыяй.

Падобныя сітуацыі можна заўважыць і ў Магілёве.

Там працягваюць ствараць грамадскія прасторы, прысвечаныя расійскім гарадам. У горадзе адкрылі Яраслаўскі дворык — ужо чацвёртую падобную лакацыю. Новая пляцоўка размяшчаецца на вуліцы Ленінскай, 34. Адной з галоўных адметнасцяў стаў скаладром у выглядзе мядзведзя — аднаго з сімвалаў расійскага Яраслаўля.

Яраслаўскі дворык у Магілёве. Крыніца: Mogilev.news

У розных буйных гарадах Беларусі з’яўляюцца прыклады, калі расійскія гарады, імперскі перыяд або савецкая спадчына становяцца прыкметнай часткай турыстычных маршрутаў і гарадскіх прастораў, не саступаючы месца ўласнай беларускай гісторыі.

Чытайце таксама: «Рускі мір будзе захопліваць усё больш прасторы»: Вадзім Мажэйка — пра новыя консульствы РФ у рэгіёнах Беларусі

Recent Posts

«Фонари есть. Но где-то». Как «Наш край» открыл портал в ад, написав про уличное освещение

Поздней осенью темнота особенно заметна. А после публикации «Нашего края» выяснилось: проблема с фонарями в…

22.09.2026

У адной школе ў бацькоў спыталі пра іх зарплату. Цэнтр абароны персанальных дадзеных назваў такое недапушчальным

Бацькам школьнікаў прапанавалі запоўніць анкету з пытаннямі пра заробак. Цэнтр абароны персанальных дадзеных патлумачыў, калі…

22.09.2026

«Захаваем Беларусь адзінай»: на сайце Быхаўскага райвыканкама размясцілі малюнак з краінай, разабранай на часткі

На галоўнай старонцы сайта Быхаўскага райвыканкама — дзіцячы малюнак, дзе вобласці Беларусі трымаюць асобныя рукі,…

22.09.2026

«Корги в клетках, дети хватают морских свинок»: беларуска возмутились условиями содержания в альпака-парке под Минском

В соцсетях разгорелся спор, а сам парк назвал претензии необоснованными. Узнали подробности.

22.09.2026

День без автомобиля в Бресте: бесплатный проезд есть, а брестчане спорят о качестве транспорта

22 сентября Брест присоединится к международной акции «День без автомобиля». Но дискуссия горожан показала, что…

22.09.2026

Три дня холода — и батареи должны потеплеть? Власти изменили правила включения отопления

Власти обновили правила начала отопительного сезона. Теперь ждать пяти холодных дней не придется: тепло могут…

22.09.2026