Categories: Общество

Пасля сітуацыі на вуліцы Герцэна віцебскія чыноўнікі загадзя папярэджваюць аб высечцы дрэў і кампенсацыйных пасадках

Новыя паведамленні ўжо ўспрымаюцца як спроба больш празрыста інфармаваць жыхароў пра будучыя змены ў гарадской зялёнай інфраструктуры.

Share

У Віцебску працягваецца рэканструкцыя цеплавых сетак, у межах якой у розных раёнах горада прыходзіцца высякаць дрэвы і кустарнікі. Пасля вясновай хвалі абмеркаванняў у сацсетках і тлумачэнняў ад «Віцебскэнерга», калі жыхары скардзіліся на спілаваныя насаджэнні на вуліцы Герцэна, улады і камунальныя службы вырашылі загадзя публікаваць інфармацыю пра новыя работы і кампенсацыйныя пасадкі.

Чытайце таксама: У Віцебску на вуліцы Герцэна спілавалі дрэвы. «Віцебскэнерга» адказала, што гэта дзеля цяпла ў кватэрах зімой

У Першамайскім раёне знікне 10 дрэў, 20 пагонных метраў кустарніка

Як паведамляюць «Вiцьбiчы», на гэты раз у Першамайскім раёне плануецца рэканструкцыя ўчастка цеплатрасы на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Падчас работ у зону будаўніцтва трапляюць 10 дрэў, 20 пагонных метраў кустарніка ў выглядзе жывой агароджы і каля 3 655 квадратных метраў газону. Усё гэта знікне.

Згодна з рашэннем гарвыканкама, пасля завяршэння работ арганізацыя павінна правесці кампенсацыйныя пасадкі: 22 туі і 60 пагонных метраў кустарніка. Новыя насаджэнні плануюць высадзіць на тэрыторыі школы №16 імя Дружыніна на вуліцы 7-й Лучэцкай.

Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

У дакументах падкрэсліваецца, што ўсе работы павінны праводзіцца па ўзгодненай схеме і завяршыцца да ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.

На фоне спрэчак у сярэдзiне траўня вакол вырубкі дрэў на вуліцы Герцэна, калі «Віцебскэнерга» тлумачыла неабходнасць работ абслугоўваннем цепласетак і патрабаваннямі бяспекі, новыя паведамленні ўжо ўспрымаюцца як спроба больш празрыста інфармаваць жыхароў пра будучыя змены ў гарадской зялёнай інфраструктуры.

Дрэвы ў Віцебску, якія пазначылі крыжыкамі і збіраюцца спілаваць

Чытайце таксама: «Неяк не па сабе, асабліва ў гадзіну пік». Стан моста Блахіна трывожыць віцебчукоў, а чыноўнікі маўчаць

Жыхары Віцебску былі незадаволеныя высечкай дрэў на вуліцы Герцэна

Нагадаем, у адным з навінавых паблікаў Віцебска абмяркоўвалi вырубку дрэў на вуліцы Герцэна ўздоўж цеплатрасы.

«Вось так у нас на Герцэна: адны дрэвы пад корань. Як так можна! Вось так мы клапоцімся пра азеляненне горада. Усё пад корань дзеля нейкіх труб, і то на паверхні зямлі, і, судзячы па крыжыках, яшчэ другую частку спілуюць. Як адміністрацыя раёна наогул можа такое дапускаць? Гэтыя дрэвы растуць даўжэй, чым вы жывяце. Хутка наогул усё спілуюць, і будуць каменныя джунглі, і дыхаць няма чым будзе», — напісаў у групе мясцовы жыхар.

На сітуацыю адрэагавалі ў «Віцебскэнерга». Паводле слоў спецыялістаў, у гэтым раёне рэалізуюць важны і тэхнічна складаны праект па рэканструкцыі цеплавой сеткі. Працягласць участка — 755 метраў. Гэта неабходная мера: старыя трубы патрабуюць замены, каб зімой у дамах жыхароў Віцебска было стабільна цёпла.

«Работы вядуцца ў строгай адпаведнасці з праектнай дакументацыяй і дазволамі Віцебскага гарвыканкама. Важным аспектам рэалізацыі праекта стала расчыстка ахоўнай зоны цеплавых сетак ад дрэў і кустоў, якая праводзіцца ў строгай адпаведнасці з праектнай дакументацыяй.

Знаходжанне расліннасці непасрэдна над цеплатрасай не толькі парушае правілы эксплуатацыі сетак, але і робіць немагчымым правядзенне іх экстраннага рамонту або планавай замены. Замест аб’ектаў расліннага свету, якія выдаляюцца, будуць высаджаны кампенсацыйныя пасадкі: 140 дрэў, 23 дэкаратыўныя кусты», — тлумачыў «Віцебскэнерга».

Чытайце таксама: «Затое на суботніках як красуюцца». Віцебскія чыноўнікі апамяталіся пасля відэа пра добраўпарадкаванне Юбілейнага моста

Recent Posts

Не дранікам адзіным. Ці добра ты ведаеш беларускую кухню? Тэст для гурманаў

Думаеш, беларуская кухня — гэта дранікі, бабка і мачанка? А вось і не! Правер, ці…

31.10.2026

У Слонімскім раёне пустуючыя дамы прадаюць за 45 рублёў. Колькі іх засталося ў Беларусі?

У Слонімскім раёне некалькі пустуючых дамоў выставілі на продаж. У краіне застаюцца дзясяткі тысяч такіх…

30.10.2026

«Вода цвета капучино»: жители Бреста пожаловались на ржавую воду из-под крана

В районе улицы Янки Купалы в Бресте из кранов течет ржавая вода. Жители жалуются на…

30.10.2026

«Ходили слухи, что хотела с ним разводиться»: что известно об убийстве женщины и ее матери в Бресте

50-летнего брестчанина подозревают в убийстве 35-летней супруги и ее 56-летней матери. Незадолго до трагедии в…

30.10.2026

У трох населеных пунктах Асіповіцкага раёна закрылі крамы. Ці заменяць іх аўталаўкі?

Жыхары Вярэйцаў, Цэлі і Лапічаў засталіся без крамаў. Пакуль прадукты ім прывозяць аўталаўкі, а ўлады…

30.10.2026

«Лазейка закрывается». С 7 декабря в Беларуси начнут собирать данные о владельцах незарегистрированных дач и гаражей

Ответить на запрос властей и предоставить всю информацию председатели товариществ и кооперативов обязаны в срок…

30.10.2026